Главная » 2014 » Ноябрь » 16 » Беларусь заняла сёмае месца на дзіцячым "Еўрабачанні-2014"
16:30
Беларусь заняла сёмае месца на дзіцячым "Еўрабачанні-2014"
Прадстаўніца Беларусі Надзея Місякова заняла сёмае месца на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2014", фінал якога адбыўся вечарам 14 лістапада ў Марсе (Мальта).

Конкурс выйграў Вінчэнца Канцьела з Італіі.

Другое месца занялі Крысія Тадорава, Хасан і Ібрагім Ігнатавы з Балгарыі, трэцяе — Элізабэт Даніелян з Арменіі. Пераможца вызначаўся, зыходзячы з ацэнак тэлегледачоў і членаў журы. 14-гадовая Надзея Місякова выступала пад першым нумарам з песняй "Сокал" на беларускай мове і ўвогуле атрымала 71 бал. Журы прысвоіла беларускай канкурсантцы 8 балаў, яшчэ 8 балаў Місякова атрымала ад тэлегледачоў з Расіі, 7 балаў — ад Нідэрландаў, па 6 балаў — ад Грузіі, Мальты і Украіны, 5 балаў — ад Швецыі, па 3 — ад Сан-Марына і Арменіі, па 2 — ад Харватыі і Славеніі, па 1 — ад Балгарыі, Кіпра, Італіі. Акрамя таго, усе ўдзельнікі "Еўрабачання" атрымалі па 12 балаў ад Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Гледачы "Еўрабачання" з Беларусі аддалі 12 балаў Арменіі, 10 — Расіі, 8 — Мальце, 7 — Балгарыі, 6 — Украіне, 5 — Нідэрландам, 4 — Грузіі, 3 — Кіпру, 2 — Італіі, 1 — Славеніі. Шоу праходзіла на пляцоўцы Malta Shipbuilding. Спецыяльна для конкурсу была створана сцэна з месцамі для 3.300 гледачоў, а таксама для 800 гледачоў у фан-зоне перад сцэнай і подыумамі. Слоганам дзіцячага "Еўрабачання-2014" стаў хэштэг #Together (разам), лагатыпам — частка мальтыйскага васьміканцовага крыжа, сабранага з рознакаляровых частак. Вяла шоу вядомая мальтыйская тэлевядучая Мойра Дэлія. Дзіцячае "Еўрабачанне" праводзіцца з 2003 года. Беларусь выйгравала конкурс у 2005 (Ксенія Сітнік) і 2007 (Аляксей Жыгалковіч) гадах. У 2006 годзе беларус Андрэй Кунец заняў другое месца, Лідзія Заблоцкая ў 2011-м і Ілья Волкаў у 2013-м — трэцяе.

Источник

Просмотров: 589 | Добавил: quidimedu | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0